Кніга Віталіі Глаз «Праз казку — пра мастацтва» выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

З васьмі казак вы даведаецеся пра творы знакамітых беларускіх мастакоў: Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

«Гэтая кніга — адзін са спосабаў пагаварыць з дзецьмі пра мастацтва. Віталія Глаз спачатку прапануе чытачу казку-гісторыю і некалькі карцін, потым — некалькі адкрытых пытанняў. Напрыканцы ідзе біяграфічная даведка і партрэт мастака ці мастачкі», — гаворыцца на старонцы @kniznyja_razmovy у Instagram.