Як адзначаецца на сайце прэзідэнцкай канцылярыі, рашэнне прынятае ў сувязі са святкаваннем 11 лістапада ў Польшчы Дня незалежнасці.
Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродна, а праз два гады асуджаны на восем гадоў зняволення.
Адзначаецца, што ордэн будзе ўручаны Пачобуту пры першай жа магчымасці. Яго называюць «польска-беларускім журналістам, публіцыстам і блогерам, звязаным з Гродна, Саюзам палякаў і апазіцыяй у Беларусі, палітычным зняволеным».
«Гэтая ўзнагарода, прысуджаная Анджэю Пачобуту, важная для мяне як прэзідэнта Польшчы і, я думаю, для ўсёй Рэспублікі Польшча, паколькі яна пасылае выразны сігнал аб тым, што Польшча заўсёды будзе адстойваць інтарэсы сваіх сыноў», — запэўніў Караль Наўроцкі.