Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава атрымаюць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.
У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам), з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў:
- Артур Вакараў — вокладка кнігі «Бліндаж. Афганец» Васіля Быкава (Kamunikat.org, 2024)
- Настасся Пазняк — вокладка кнігі «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» Дж. Р. Р. Толкіна (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)
- Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Коля Суліма, Зміцер Брушко — вокладка кнігі «Велосипедная улица, 51» Колі Сулімы (Мяне няма, 2024)
- Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024)
- Ганна Каспяровіч, пры ўдзеле выдавецтва «Gutenberg Publisher» — вокладка кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры» Андрэя Хадановіча (Gutenberg Publisher, 2024)
- Маша Мароз, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)
- Артур Вакараў — вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)
- Артур Вакараў — вокладка кнігі «Забіць упалмінзага» Змітра Бартосіка (Kamunikat.org, 2024)
- Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024)
- Аляксандр Лубінаў, Ліяна Шыпшыноўска — вокладка кнігі «Казка пра прынцэсу, цмока і паветраны шар» Аляксандра Лубінава (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна)
- Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Марсіянін» Эндзі Ўіра (Gutenberg Publisher, 2024)
- Ігар Юхневіч, Маша Мароз — вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)
- Ала Пігальская — вокладка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы (Alena Kazlova, 2024)
- Юры Таўбкін, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» Алеся Белага (Gutenberg Publisher, 2024)
- Любоў Субат, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Соня, стой» Сашы Гук (Gutenberg Publisher, 2024)
- Воля Кузьміч — вокладка кнігі «Стукі-грукі — што за гукі: Вершы пра інструменты» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2024)
- Марыя Платонава — вокладка кнігі «Хрушч» Яна Бжэхвы (Gutenberg Publisher, 2024)
- Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «чорны лес» тоні лашдэн (Мяне Няма, 2024)
- Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт — вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024)
- Karolina Pietrzyk, Tobias Wenig — вокладка кнігі «Descent into the Marsh» Лесі Пчолкі (самвыд, 2024) (Gutenberg Publisher, 2024)
Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».