Беларуска-брытанскі рэжысёр Уладзімір Шчэрбань анансаваў сцэнічную чытку п’есы “Інсула” у Лондане.

Максім Дасько — беларускі драматург, чые творы ў 2010-х былі адзначаны на ўплывовых драматургічных конкурсах і нарабілі шмат шуму.

Уладзімір Шчэрбань называе яго новую п’есу “Інсула” знакавай, як для самога драматурга, так і для сучаснага тэатра ўвогуле.

“Менавіта так я яе бачу і з камандай цудоўных акцёраў (пра якіх я хутка раскажу асобна) мы з вялікай радасцю прадставім яе нашым гледачам 23 верасня. Першая сцэнічная чытка — гэта ўнікальны вопыт для гледачоў, калі словы ўпершыню набываюць галасы, а выдуманыя персанажы становяцца сапраўднымі людзьмі. Чакаем вас!”, — напісаў ён.

Чытка адбудецца 23 верасня а 19:00 на лонданскай пляцоўцы Stone Nest. Квіткі па спасылцы.