Гэта ўжо яе трэцяя эдыцыя. Арганізатары чакаюць беларускія фільмы 2023 і 2024 гадоў.
З 13 кастрычніка да 9 лістапада вы можаце даслаць свой ігравы, дакументальны альбо анімацыйны фільм на сайце redheatheraward.com.
Пад беларускім кіно прэмія разумее кіно, створанае беларускімі рэжысёрамі (паводле грамадзянства, нацыянальнасці альбо самавызначэння) альбо беларускімі рэжысёрамі з цалкам ці пераважна беларускаю здымачнаю групай як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за мяжою.
«Чырвоныя верасы» будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года, цяпер — у пятнаццаці намінацыях.
Падрабязней пра прэмію чытайце ў нашым інтэрв’ю з яе сузанавальнікам — кінакрытыкам і журналістам Тарасам Тарналіцкім.