BY TEATR стварыў пастаноўку па матывах кнігі журналісткі і пісьменніцы Анеты Прымакі-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapominani uchodźcy».

«Bieżeńcy 1915» — гэта кранальная гісторыя пра людзей, вымушаных пакінуць свае дамы і адправіцца ў невядомасць падчас Першай сусветнай вайны. У п’есе паказана не толькі трагедыя страты, але і сіла веры, годнасці і памяці, якія дапамагаюць людзям пераадольваць самыя складаныя выпрабаванні.

У спектаклі прагучаць чатыры мовы: польская, беларуская, руская і падляшскі дыялект.

15 і 16 лістапада а 19:00 яго пакажуць у Scena Przewodnik (Olesińska 21/lok.211).