Як распавядае куратарка падзеі беларуска Вольга Мжэльская, «Rewilding: дыханне паўзучых ценяў» даследуе адносіны чалавека з прыродай, пытанні межаў кантролю і запрашае да разважання над тонкімі сувязямі і ўзаемнай адчувальнасцю сістэм жыцця, чэрпаючы натхненне з руху rewilding.

У выставе возьмуць удзел мастачкі i мастакi з Польшчы, Украiны, Данii i Партугалii, а таксама Аляксандр Адамаў і Васіліса Паляніна з Беларусі.

Завершыцца яна дабрачынным аўкцыёнам у доме DESA Unicum, а ўсе сродкі будуць накіраваныя на выкуп зямель і стварэнне прыватнай ахоўнай тэрыторыі ў акалiцы Бебжанскага нацыянальнага парку на Падляшшы.

Выстава адкрыецца ў BWA Warszawa (ul. Marszałkowska 34/50/666) 12 лістапада а 19:00.