Cancan Biennale праходзіць з 5 ліпеня па 21 верасня ў горадзе Кутанс. Арганізатары — асацыяцыя Cancan Café, размешчаная ў Нармандыі.

Мерапрыемства спалучае сучаснае мастацтва і журналістыку. Асноўная тэма гэтай першай біенале: “Свабода тварыць, свабода інфармаваць”.

У выставе сучаснага мастацтва ўдзельнічаюць восем мастакоў_ачак — чатыры з Нармандыі, і чатыры з Беларусі: Ксенія Яблонская, Валерыя Хрыпач, Кацярына Кузьмічова, Леся Пчолка.

Мэта біенале даць пляцоўку тым, хто сутыкаецца з абмежаваннямі ў сваёй краіне, і даць ім магчымасць заявіць аб сабе.

Мерапрыемства праходзіць у Espace Saint-Nicolas. Уваход вольны.