Трымайце працяг падборкі беларускіх падкастаў пра культуру і мастацтва.
🎧 Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію
Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці — фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты. З 17 верасня выйдзе другі сезон падкасту — так што самы час нагнаць з першым!
Музычны падкаст, слухаць які лепш у спакойнай абстаноўцы, у цёмны час сутак і ў навушнiках.
Яшчэ адзін падкаст ад кам’юніці ФШ1 — гэта падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў і па культурным ды гістарычным кантэксце іх стварэння.
🎧 PALATNO
PALATNO Media выпускае падкасты пра беларускую супольнасць, культуру, гісторыю і грамадства. Упэўнены, што вы знойдзеце штосьці цікавае для сябе.