Адна з галоўных культурніцкіх падзей рэгіёну — viennacontemporary — адбылася з 11 па 14 верасня.

Даследчык і куратар Аляксей Барысёнак рыхтаваў праграму ZONE1, прысвечаную новым талентам. У гэтым годзе секцыя адзначала сваё дзесяцігодзе.

Экспазіцыя засяродзілася на тэмах міграцыі, перамяшчэння і крытычнага фемінізму, паведамляе Сhrysalis Mag.

ZONE1 аб’яднала працы дзесяці маладых мастакоў і мастачак, звязаных з Аўстрыяй.