Рэжысёр, аўтар тэксту — Васіль Дранько‑Майсюк.

«Да Васіля Быкава на дзень нараджэння прыходзяць нечаканыя візіцёры. Чаму Быкаў ім не рады? Чаму не хоча прызнацца, хто ён ёсць? З якімі спакусамі сутыкнецца і ці зможа ўратавацца?» — гаворыцца ў апісанні.

У спектаклі прагучаць аўтарскія мелодыі кампазітара Сяргея Пукста ў выкананні аўтара, а таксама песні на вершы Г. Бураўкіна, У. Някляева, П. Прыходзькі, А. Пысіна.

Спектакль уключае фрагменты з вядомых і менш вядомых твораў В. Быкава: «Дапякло», «Тупое пяро», «Адная ноч», «Мёртвым не баліць», «Хвастаты», «Насарогі ідуць».

Акторы:

Алена Баярава
Васіль Дранько‑Майсюк
Аляксандра Герасімовіч
Сяргей Пукст

Мастак, аўтар візуалу — Даніла Ганчароў

Калектыў Dzieja Druhaja пакажа пастаноўку ў Scena Metro (Metro Bródno 11) 6 лістапада а 19:00.