Цырымонія ўзнагароджання за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе, прайшла 25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім падчас фестывалю «Бардаўская восень».

Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024):

«За выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай».

Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».