“Мастацтва любой краіны — гэта люстэрка яе грамадства: яго праблем, трывог і каштоўнасцей. Для беларусак і беларусаў, якія, як і я, па розных прычынах пераехалі жыць у Польшчу, наведванне выстаў і культурных падзей можа стаць спосабам знайсці кропкі судакранання, лепш зразумець краіну і натхніцца”, — кажа беларуская куратарка і аўтарка праекту.

Усяго будзе 10 выпускаў, першы ўжо можна паглядзець на старонцы Little Hedonist у Instagram.