Ён у ліку 52 палітвязняў, якіх сёння вызваліў Лукашэнка.

Паведамляецца, што цяпер яны едуць у Літву ў складзе дэлегацыі ЗША.

Гэта адбылося пасля сустрэчы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам.

Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч — філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэту. Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. У 2022 годзе яго асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.