Культавы раман выйшаў у межах адмысловай серыі “Кніжны рысь”.

Выданне адметнае сваімі ілюстрацыямі: вокладку стварыла мастачка Ірына Дражына, графічныя ілюстрацыі ўнутры — Ганна Плотнікава. Акрамя малюнкаў да кожнага раздзела, яна зрабіла больш за 100 дробных “замалёвак на палях”.

Кансультаваў пры стварэнні мапаў Андрэй Строцаў — адданы знаўца сусветаў прафесара Толкіна.

Для перадзамовы выдання нават была створана адмысловая старонка hobit.by.