На YouTube-канале 1142х выйшлі першыя дзве серыі дакументальнага праекта, аб’яднаныя адной тэмай — прывіды шляхецкага роду Солтанаў, чые маёнткі некалі знаходзіліся на Гомельшчыне.
Першы фільм прысвечаны містычным гісторыям з маёнтку ў Пянчыне, дзе падчас спірытычных сеансаў і сямейных вечароў з’яўляўся дух Ігнацыя Солтана.
Другая серыя распавядае пра суседні маёнтак у Люшаве, дзе мясцовыя жыхары бачылі здані на старых могілках каля касцёлу.
Абедзве гісторыі заснаваныя на рэальных успамінах, знойдзеных у Польшчы, а таксама гістарычных даследаваннях. Гэта не проста аповеды пра прывідаў, а спроба вярнуць памяць пра страчаны свет беларускай шляхты, чыя спадчына была амаль цалкам знішчаная пасля рэвалюцыі.