Гэта будзе апошняе з запланаваных (пакуль што) мерапрыемства з цыкла. Не прапусціце.

Падчас імпрэзы Іван Касцяхін пад акампанемент струннага ансамбля распавядзе пра ўсё, што вы хацелі бы ведаць пра акадэмічную музыку, але баяліся спытаць.

Мерапрыемства адбудзецца 29 кастрычніка а 19:00 у Koska Studio (Racjonalizacji 6/8, budynek 15).

Калі вы хадзілі ў Вялікі тэатр оперы і балету ў Мінску ў нулявых і дзясятых, то хутчэй за ўсё — на пастаноўкі, дзе гучаў аркестр пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна. Як і многія іншыя, цягам апошніх гадоў ён працуе па-за радзімай, але не па-за беларускай культурай. Вы можаце прачытаць грунтоўную размову sekktor.online з дырыжорам.