Нагадаем, 28 жніўня ў беларускай прасторы адбылася развітальная вечарынка.

Стваральнікі прасторы паведамілі, што яны працягнулі працу, як студыя і відэапрадакшн

“Мы пераехалі ў памяшканне студыі і ўжо плануем далейшае жыццё — з меншым размахам, але з тым жа натхненнем. Днём мы тут працуем, а ўвечары хутка будуць праходзіць мерапрыемствы, канцэрты-кватэрнікі і кінапрагляды!”, — расказалі ў CreateCulture.

Прастора працавала ў Вільнюсе з лістапада 2022 года, там праходзілі воркшопы, лекцыі, выставы, кінапаказы, канцэрты, адкрытыя мікрафоны, сустрэчы, публічныя падзеі.