Яе стварыў “Беларускі ПЭН” у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”, Press Club Belarus і Фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы”.

Прэмія заснавана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве.

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць адмысловае журы: Святлана Алексіевіч, Андрэй Бастунец, Павал Сапелка, Надзея Белахвосцік, Марыя Садоўская-Камлач.

Вылучыць кандыдатаў можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. Намінацыі прымаюцца да 20 верасня ўключна. Узнагарода і дыскусія адбудзецца 15 лістапада як дадатковая падзея перад цырымоніяй уручэння прэміі імя Ежы Гедройця.