Альбом беларускага гурта быў запісаны ў Сан-Паўлу, ён складаецца з дзевяці песень — сярод іх ёсць некалькі цікавых калабарацый.
Пра працу над новым албомам sekktor.online у вялікім інтэрв’ю распавёў музыка гурта СОЮЗ Мікіта Арлоў:
«Так атрымалася, што некаторыя трэкі з яго мы рэпетавалі яшчэ ў 2022 годзе, калі перад ад’ездам разбіралі Лёшавы дэма. Рэпетавалі, нешта дапрацоўвалі, потым здарыўся пераезд, і нам стала няма дзе працаваць над матэрыялам.
У выніку Лёша працаваў над ім сам, а калі паўстала пытанне, як гэта ўсё запісваць, аказалася, што прасцей за ўсё паляцець у Сан-Паўлу, у Бразілію.
Там жыве бразільскі музыкант Сэса (Sessa), з якім у нас ёсць калабарацыя на альбоме Force of the Wind — песня Como É Que Vai Você. Лёша пазнаёміўся з ім анлайн: проста калісьці напісаў яму, зарэспектаваў, і яны дамовіліся зрабіць нешта разам. Ён прыслаў вакальную партыю на нашу песню, а Лёша потым працаваў над струннымі аранжыроўкамі для яго альбома.
У Сан-Паўлу трэба было як-небудзь апынуцца. Лэйбл змог дапамагчы фінансамі толькі для аднаго чалавека — гэта быў Лёша. А ў нашым складзе ўжо быў барабаншчык Альберт Карх — у яго атрымалася атрымаць польскі грант на квіткі (не памятаю, якая гэта была праграма). Таму альбом запісваўся пераважна з бразільскімі музыкантамі. Тым не менш, я буду іграць яго на канцэртах, і мы проста спадзяёмся, што да наступнага альбома ў нас ужо будуць усе ўмовы, каб рэпеціраваць і запісваць яго тут, разам.
Гэты альбом — на беларускай і партугальскай мовах, а ў канцы ёсць нават spoken word па-японску: трэк „Смак жыцця“, калабарацыя з японскай музыканткай Manami Kakudo».