На канале «Радыё Свабода» дзевяць былых палітзняволеных жанчын расказалі пра тое, што адбываецца ў гомельскай калоніі № 4 на Антошкіна, 3. Калонія ў Гомлі — адна з двух у Беларусі, дзе жанчыны адбываюць пакаранне.

У дакументальным праекце не толькі пра псіхалагічны ціск, рабскую працу ў швейным цэху, катаванні холадам у ШІЗА і ежу з чарвякамі, але і пра тое, як захаваць чалавечую годнасць там, дзе цябе ламаюць штодня. А таксама пра Машу Калеснікаву з чырвонай памадай, пра танцы ў камерах і пра тое, што дае сілы не здавацца і выжываць.