“Агонь-полымя-глюкі-іронія-сарказм!” — так апісваюць твор у выдавецве “Пфляўмбаўм”.

Марыя Пархімчык нарадзілася ў 1986 годзе на Бабруйшчыне. З адукацыі — філалагіня, з прафесіі — журналістка, рэдактарка, сторытэлерка, стваральніца падкастаў. Таксама працуе з гумарыстычнымі тэкстамі як камікеса і ўдзельніца фемінісцкага стэндап-клуба. Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара Беларускага ПЭН-цэнтра ў 2019 годзе. Раней друкавалася толькі з малымі формамі і ў самвыдаце.

Дэбютны раман “Эйфарыя” ствараўся зімой 2021/2022 ў Мінску. Разам з яго героямі чытач завітае на юбілей народнага артыста, зазірне ў цэнтр псіхічнага здароўя, наведае шыкоўны замак, паглядзіць лялечны спектакль, дасць драла ад лясных драпежнікаў і разгадае загадку ўсюдыісных помнікаў правадыру.