У Музеі гісторыі польскіх габрэяў ёсць пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” з дзіцячай бібліятэкай з кнігамі на польскай, украінскай і ангельскай мовах.

Выдавецтва “Янушкевіч” прадставіла для бібліятэкі дзіцячую літаратуру па-беларуску, піша Reform.news. Цяпер на пляцоўцы можна знайсці творы Ганны Янкуты, Ціны Азевіч, Эльгі Паповай, Анджэя Малешкі, Эрвіна Мозэра і Антона Францішка Брыля.

Пляцоўку “У караля Мацюся” можна бясплатна наведваць кожныя выходныя.