Як піша «Белсат», генпракуратура скіравала ў суд крымінальную справу: кіраўнік установы культуры за грошы запрашаў іграць на сваёй пляцоўцы артыстаў, якіх рэпрэзентаваў ІП.
За гэта мужчыну вінавацяць у «атрыманні хабару ў буйным памеры». Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаны з 23 снежня 2023 года да 31 снежня 2024-га ў Менску за некалькі прыёмаў атрымаў хабар ад індывідуальнага прадпрымальніка памерам не менш за 417 тысячаў расейскіх рублёў. За гэтыя грошы абвінавачаны «паспрыяў у арганізацыі і правядзенні на канцэртнай пляцоўцы імпрэзаў» з удзелам артыстаў, якіх рэпрэзентуе ІП.