Хорар Judgment of the Dead (“Суд мёртвых”) рэжысёра Андрэя Кашперскага ўвайшоў у праграму фестывалю Macabro у Мексіцы.

“У 2023 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які дазваляе ажыццяўляць судовы пераслед памерлых. Праўладная суддзя Аляксандра ініцыюе масавыя судовыя працэсы над спачылымі праціўнікамі рэжыму, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Асуджаныя беларусы паўстаюць з мёртвых і ідуць да суддзі…”, — гаворыцца ў анонсе фільма.

У галоўнай ролі знялася народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік.

Macabro — першы і найбуйнейшы фестываль жанравага кіно ў Мексіцы і другі па велічыні ў Лацінскай Амерыцы.