З малатка прадаюць 19 твораў мастацтва на 344 тысячы рублёў, заўважыла “Люстэрка”.

Самы дарагі лот з калекцыі палітвязня — твор “Арлекін” французска-польскага мастака Яўгена Зака. Яго выставілі па стартавым кошце 99 312 рублёў.

Сярод арыштаваных карцін Віктара Бабарыкі ёсць і праца мастака Парыжскай школы з Беларусі — Осіпа Любіча. Яго жывапіс “Тэатральная ложа”, напісаны прыкладна ў 1925 годзе, выставілі па кошце ад 19 862 рублёў.