Міжнародная канферэнцыя Artistic Communities in Exile: Tools, Methods and Epistemologies адбудзецца ўжо 5 лістапада і, на жаль, грантадаўцы не паспяваюць выдзеліць фінансаванне. Таму куратарка запусціла збор, каб беларускі голас прагучаў у Сарбоне.

«Гэта будзе першы міжнародны форум, прысвечаны мастацкім супольнасцям у выгнанні, і я буду прадстаўляць беларускае мастацкае кам’юніці сярод куратараў і даследчыкаў з усёй Еўропы.

Для нас гэта рэдкая і важная магчымасць быць бачнымі на інстытуцыйным узроўні, далучыцца да акадэмічных і курацыйных дыскусій, дзе беларусаў амаль няма, і ўзмацніць бачнасць беларускіх мастакоў сярод прафесіяналаў найвышэйшага ўзроўню», — напісала Вольга.

Мэта: 600 даляраў, каб пакрыць выдаткі на дарогу і пражыванне. Траціна сумы ўжо сабрана.

Вы можаце падтрымаць Вольгу, набыўшы сімвалічны «кубак кавы» на сайце Buy Me a Coffee.

«У знак удзячнасці я правяду анлайн-вебінар пасля канферэнцыі, дзе падзялюся ўражаннямі, кантактамі і інсайтамі пра тое, як еўрапейскія інстытуты разважаюць пра мастацтва ў выгнанні», — абяцае куратарка.

Нагадаем, sekktor.online стварыў з Вольгай экспрэс-курс «Партфоліа-менеджмент для творцаў», дзе яна дае кароткія і прамыя інструкцыі, як самастойна аформіць базавыя дакументы для падачы на рэзідэнцыі і падобныя арт-праграмы.