«Кожны дзень, кожны год — вось ужо 11 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма», — гаворыцца на сайце фестываля.
Слоган і цэнтральная тэма падзеі сёлета: «Мы проста дзеці».
На сайце апублікаваны маніфест «Паўночнага ззяння» ад яго заснавальніцы і дырэктаркі Волі Чайкоўскай:
дзяцінства сканчваецца, калі нараджаеш новага чалавека
і ўпершыню па-сапраўднаму ўсведамляеш сваю смяротнасць
усведамляеш, што ты некалі скончышся
што перадала нешта самае важнае і крохкае гэтай малечы
нешта жыццядайнае
хацелася б – бессмяротнае, непаражальнае
але, на жаль…
такое ж каштоўнае і недасканалае, як і ў цябе самой, адзінае
жыццё
«Паўночнае ззянне» адбудзецца афлайн:
- у Вільнюсе — 3‑5 лістапада,
- у Варшаве — 6‑9 лістапада,
- у Таліне — 19‑21 лістапада.
Анлайн:
- па ўсім свеце — 10-23 лістапада.