Конкурс на фестывале беларускай бардаўскай і аўтарскай песні, які сёлета святкуе 30-гадовы юбілей, адрадзіў фонд Tutaka.
Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, якія пішуць і выконваюць аўтарскія музычныя творы на беларускай мове на ўласныя вершы альбо вершы беларускіх паэтаў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна азнаёміцца з рэгламентам, а таксама даслаць заяўку і спасылку на запіс адной уласнай песні праз форму да 30 верасня 2025 года.
Запіс можа быць як аўдыя, так і відэа, прафесійная якасць не абавязковая.
Конкурс адбудзецца анлайн у фармаце адкрытага галасавання ў сацыяльных сетках.
Пераможца конкурсу атрымае магчымасць выступіць на фестывалі “Бардаўская восень”, які адбудзецца 24–25 кастрычніка 2025 года ў горадзе Бельск Падляшскі, а таксама ганарар у памеры 2000 злотых брутта.