Аўтары хіта August распавялі, што атрымалі запрашэнне ад Ілана Маска і ў канцы лістапада паляцяць да яго ў Тэхас.

«Гучыць як вар’яцтва, але так, мы едзем на сумоўе да каманды Ілана Маска ў Х’юстан як магчымыя першыя грамадзянскія турысты ў космас па спецыяльнай праграме SpaceX», — заявіў фронтмэн Intelligency.

Паводле яго слоў, год таму яны адправілі ліст з запытам на ўдзел у праграме, а потым забылі пра гэта. А месяц таму прыйшло афіцыйнае запрашэнне на спецыяльную гутарку на базе Starbase у Тэхасе 25 лістапада.