Твор выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч” і ёсць у продажы на Allegro і ў “Кнігаўцы”.
“У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска — усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў.
Абрад „ніці„, пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца з варожасцю мясцовых жыхароў.
Што хавае Крупа: чалавечыя злачынствы ці сілу, якая прыйшла з іншага свету?“, — гаворыцца ў апісанні.
Да выхаду кнігі спявачка Настасся Рыдлеўская нават напісала адмысловы саўндтрэк.