Свае працы прадставяць Цемра і Анастасія Рыдлеўская. Як піша Сhrysalis Mag, гэта ўжо не першы раз, калі адзін з найбуйнешых аукцыённых дамоў Польшчы звяртае увагу на творы беларускіх мастачак. У 2022 годзе на аукцыёне была прададзена карціна Яны Шостак “One Minute of Screaming for Belarus”.

Прадпрагляд выставы Feminizm i sztuka kobiet адкрываецца 4 верасня, аўкцыён — 18 верасня.

Цемра прадставіць карціну “Ахвяра” (на фота) — пра апошнія гады жыцця мастачкі. Анастасія Рыдлеўская выставіць Secret Garden, якая ўваходзіць у серыю Snake Charmer і пераплятаецца з яе музычнай творчасццю.