Стужку Not made for politics пакажуць на 29-ым эстонскім кінафестывалі Black Nights, заўважыла «Еўрарадыё».

Фільм стварыла Воля Чайкоўская — арганізатарка фестывалю «Паўночнае ззянне» і сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Для яе гэта поўнаметражны дэбют. Стужку пакажуць у секцыі Doc@PÖFF Baltic Competition.

Фільм распавядае пра Святлану, Надзею і Машу, чые мужы сталі палітычнымі зняволенымі, а самі яны сталі ключавымі фігурамі руху.

«Іх бясстрашнае супрацьстаянне дыктатуры адлюстроўвае ўласную барацьбу Волі з уласным страхам перад маўчаннем, рэпрэсіямі і выгнаннем», — гаворыцца ў апісанні.