Заснавальнік і кіраўнік феста Януш Гаўрылюк паабяцаў Reform.news патлумачыць прычыны пазней.

«Час зноў увайсці ў партызанскую пазіцыю», — заявіў ён.

«Бульбамувi» — фестываль беларускіх відэа- і кінафільмаў, які праводзяць з 2011 года па ініцыятыве часткі беларускіх кінематаграфістаў і культуролагаў як альтэрнатыву дзяржаўным кінафестывалям у Беларусі.

Пасля 2020 года «Бульбамуві» стаў галоўнай міжнароднай вітрынай для незалежных беларускіх стужак, якія закранаюць вострыя сацыяльныя, палітычныя тэмы.

У 2024 годзе фестываль ладзіўся ў кінатэатры «Ілюзіён» у Варшаве.