Яўген Фаміч памёр 5 лістапада на 86‑м годзе жыцця. 8 лістапада яго пахавалі на Паўночных могілках у Мінску.

«Неймаверна добры, светлы, сумленны, шчыры Чалавек. Вельмі клапатлівы, жыццярадасны, адкрыты, ён з усімі знаходзіў агульную мову. Бясконца адданы сваёй прафесіі, не шкадаваў на яе ні часу, ні сілаў», — напісалі ў Facebook родныя фотажурналіста.

Коктыш праславіўся ў тым ліку шматлікімі партрэтамі вядомых айчынных акцёраў, мастакоў, літаратараў, рэжысёраў.

Сярод іх — Васіль Быкаў, Уладзімер Мулявін, Алесь Адамовіч, Стэфанія Станюта, Георгі Паплаўскі, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка ды іншыя.

Георгій Паплаўскі, Алесь Адамовіч, Валянцін Тарас, Васіль Быкаў. Фота: Яўген Коктыш