Арганізатары чакаюць «артыстаў з Польшчы і з-за мяжы, якія хочуць дзяліцца сваім голасам, запалам і энергіяй».
«Варшава чакае. Ты таксама можаш стаць часткай гэтай гісторыі», — кажуць яны.
Music Week Poland — гэта жывая музыка, натхняльныя размовы і сустрэчы, якія ствараюць будучыню музычнай індустрыі. Шоўкейс-фестываль адбудзецца ў Варшаве 6–10 мая 2026 года.
Калі ты ствараеш музыку і хочаш паказаць сябе свету — падавай заяўку.
Удзел бясплатны, прыём заявак адкрыты да 10 снежня 2025 года.
Каб прыняць удзел, неабходна падаць:
- кароткае біа;
- спасылкі на музыку (Spotify, Tidal, YouTube, SoundCloud і інш.);
- два прэс-фота (300 dpi);
- тэхнічны райдэр;
- і, калі ёсць, спасылкі на сацыяльныя сеткі і вэб-сайт.