Belarus-history.com — гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе складанае тлумачыцца проста і з кантэкстам, якога няма ў падручніках.
«Партал „Гісторыя Беларусі“ існуе, каб беларусы і беларускі, а таксама людзі з іншых краін (замежныя даследчыкі, журналісты і ўсе зацікаўленыя) маглі лёгка даведацца пра сапраўдную гісторыю нашай краіны», — кажуць стваральнікі праекта.
На партале можна знайсці:
- Аўтарскія матэрыялы вядомага беларускага гісторыка: нюансы, спрэчныя сюжэты, альтэрнатыўныя погляды.
- ШІ-гід: хуткія, зразумелыя адказы па зместу сайта.
- 3D-мадэлі замкаў і артэфактаў: можна разгледзець з усіх бакоў і «зразумець, як гэта працавала».
- AR (дадатковая рэальнасць): «пастаўце» гістарычны аб’ект у сваю прастору праз камеру смартфона.
Партал быў створаны дзякуючы падтрымцы беларусаў і беларусак у Польшчы праз дабрачынныя адлічэнні (1,5%) з пададтковых дэкларацый у межах ініцыятывы «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі», а таксама з дапамогай партнёраў FaniMani і Tutaka.