Адна з мэтаў феста “Самасей” — найноўшы агляд таго, што адбываецца ў беларускім сучасным мастацтве.

“За апошнія пяць год беларускае мастацтва, культура, ды і ў цэлым краіна перажыла і перажывае даволі трагічныя, цяжкія але і вызначальныя часы”, — лічаць арганізатары.

Відэапрацы пакажуць як мастакі і мастачкі, знаходзяць мову і спрабуюць апісаць тое што зараз адбываецца ў нашым рэгіёне на мяжы культур, канфліктаў, крызісаў, дыктатур, вайны.

“Самасей” адбудзецца з 3 па 7 кастрычніка.