Найважнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі прысуджаецца з 2012 года. Сёлета журы выбірае тры найлепшыя празаічныя або дакументальныя кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе.

Вынікі конкурсу будуць агучаныя 15 лістапада ў Гданьску, у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (pl. Solidarności 1).

Запланавана не толькі цырымонія ўзнагароджання, але і сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, дыскусіі пра свабоду слова, пераклады і выданне беларускай літаратуры, кніжны кірмаш і выстава кніг, забароненых у Беларусі.

Нагадаем, раней стала вядома, хто трапіў у кароткі спіс прэміі Ежы Гедройця.