Раман «Нуль», прысвечаны вайне ва Украіне, выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».

Бескапрамісная кніга пра вайну ва Украіне, якая разрывае шаблоны, прымушае развітацца з беспадстаўнымі ілюзіямі і зручнымі стэрэатыпамі. Вы сустрэнеце ў гэтай кнізе не герояў, а звычайных салдат, вырваных з мірнага жыцця. Яны ведаюць толькі адно: перад імі — лінія нуля, а за ёй — вораг у розных абліччах, у якога толькі адна задача — забіць і знішчыць. Напісана так жорстка, так ёміста, так лаканічна, як умее пісаць толькі Шчэпан Твардах.

Твардах — найвядомейшы польскі пісьменнік сучаснасці. Бескаспрамісны ў публічнай дзейнасці. Рэзкі на палітычныя выказванні. Кожная выдадзеная ім кніга станавілася падзеяй і абавязкова — бестселерам.