Нападнік кінуў некалькі камянёў у працу Алены Рабкінай, зробленую з загартаванага шкла.
Паводле яе слоў, гэта зрабіў расейскі мастак. Куратаркі жанчыны некалькі разоў спрабавалі яму перашкодзіць, але ён усё адно знішчыў арт-аб’ект беларускай.
“Гэта не было непаразуменнем. Праца выкананая з загартаванага шкла, і нават пры яе стварэнні мне патрабавалася дапамога, каб працаваць з гэтым матэрыялам. Патрэбна прыкласці сілу і рашучасць, каб яго разбіць. Сама праца была пра тое, як гвалт нараджае новы гвалт, разважаннем пра тэорыю разбітых вокнаў. Але гаварыць пра гвалт і правакаваць гвалт — гэта не адно і тое ж. Ён не папрасіў прабачэння, проста сышоў, не прыйшоў дапамагчы прыбіраць, не выходзіў на сувязь, пакуль арганізатары не звязаліся з ім праз некалькі дзён. У якасці „прабачэння„ ён прыслаў тэкст, згенераваны ШІ“, — напісала мастачка.