У спіс трапілі старонкі гурта ў Facebook і Instagram, а таксама асабістая старонка Ксеніі Жук ў Instagram.

Рашэнне было прынята судом Докшыцкага раёна 9 кастрычніка.

Як пісаў sekktor.online, заўтра, 16 кастрычніка, NAVIBAND выступяць на новым YouTube-канале Сашы Чарнухі «Сепультура Alive».

«Таленавітыя піяршчыкі ад улады нагадваюць усім вам, што ўжо заўтра адбудзецца анлайн-канцэрт Naviband для беларусаў усяго свету. За дзень да гэтай фундаментальнай падзеі Докшыцкі суд (самы гуманны суд Віцебшчыны) прызнаў сацыяльныя сеткі гурта „экстрэмісцкімі“ — менавіта так і выглядае дзяржаўны сітуатыўны маркетынг. Шчыра ўдзячны чыноўнікам за дапамогу і запрашаю усіх вас да прагляду на пакуль не экстрэмісцкі канал Сепультура Alive за прыгожым легальным кантэнтам. Глядзіце, падтрымлівайце музыкантаў і праект і атрымлівайце асалоду ад музыкі і адчування, што ўсе мы разам. Нават Докшыцкі суд з намі! Шукайце спасылачкі ў каментарах і далучайцеся!», — напісаў Аляксандр.