Першы жывы эфір на канале “Сепультура Alive” адбудзецца 16 кастрычніка а 20:00 па Менску. Імя артыста будзе аб’яўлена 2 кастрычніка.

Выступы музыкаў будуць адбывацца кожны месяц: вы зможаце паслухаць, паглядзець і нават паразмаўляць з імі ў жывым эфіры.

Журналіст і стваральнік “Міністэрства сепультуры” Саша Чарнуха заклікае прыядноўвацца да суполкі і набываць сімвалічныя квіткі на канцэрты.

“Гэта праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць „Сепультуру Alive„ данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры Беларусі прысутнічаць на гэтых імпрэзах, няхай пакуль толькі анлайн“, — кажа ён.