Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава атрымаюць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2024 года.

З дваццаці выданняў, якія трапілі ў доўгі спіс, у фінал сёлета выйшлі шэсць кніг:

  1. Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024)
  2. Маша МарозІгар Юхневіч — вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)
  3. Артур Вакараў — вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)
  4. Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024)
  5. Ігар Юхневіч, Маша Мароз — вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)
  6. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт — вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024)

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».