Пра гэта пісьменнік паведаміў у сваім Patreon.

Кніга атрымала назву «ПАН ПРОЗА» — гэта калекцыя гісторый і апавяданняў. Яна ўтрымлівае дзесяць частак.

«Спроба пераасэнсаваць, адрэдагаваць і дадаць пад адной вокладкай тое, што збіралася і стваралася на працягу дваццаці гадоў», — кажа аўтар.

Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Капылі, з маленства жыве ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці культуролаг-гебраіст. З’яўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопіса сучаснай беларускай прозы і мастацтва «Макулатура».