Кінафестываль праходзіць у горадзе Леўвардэн.
Noordelijk Film Festival адрозніваецца ад іншых кінафестываляў Нідэрландаў сваёй унікальнай міжнароднай, рэгіянальнай і лакальнай «паўночнай» канцэпцыяй. Гэта маштабная кінаэкспедыцыя па шырокім рэгіёне Паўночнай Еўропы.
Як піша Reform.news, у асноўны конкурс кінафоруму — «Паўночны фокус» — трапіла драмедзі беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» і драма аўстрыйска-нямецкага творчага дуэта Эльзы Крэмсер і Левіна Пэтэра «Белы слімак».
Нагадаем прэм’ера стужкі Юрыя Сямашкі адбылася на Берлінале-2025 — карціна была адзначана прызам журы чытачоў часопіса Tagesspiegel.
Галоўны акторскі дуэт фільма «Белы слімак» — беларусы Марыя Імбро і Міхаіл Сянькоў — улетку на швейцарскім міжнародным кінафестывалі ў Лакарна атрымалі «Леапарда» за сваю ігру, а карціна была адзначана спецыяльным прызам журы.