Што адбываецца, калі касцюм перастае быць проста строем і становіцца запісам досведаў?

На выставе пад назвай «0» беларуска-польскай мастачкі Ташы Кацубы форма набывае голас, а колеры і матэрыялы становяцца носьбітамі гісторый — пра досвед міграцыі, салідарнасці, гвалту, стомы, кахання і асабістых перамог.

Выстава паказвае, як адзін і той жа аб’ект можа існаваць у розных кантэкстах, а прастора, якая балансуе паміж будуарам, буцікам і подыума́м, становіцца маніфестам, дзе дзеяздольнасць формы выступае галоўным метадам пераўтварэння.

Куратар выставы — Сяргей Шабохін.
Каардынацыя — Катажына Сіверска, Давід Буйна.

Вернісаж: 10 кастрычніка а 18:00 у беластоцкай галерэі імя Сленьдзінскіх (вул. Legionowa 2). Уваход вольны!