UN-PACKING ужо паспелі ўбачыць жыхары і госці Уроцлава — пастаноўка атрымала добрыя водгукі.
Гэта ўнікальны мастацкі праект на грані дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі, створаны беларускім драматургам Мікітам Іллінчыкам і рэжысёрам Катажынай Кальват.
Пра што спектакль?
Яўганна, леваліберальная кандыдатка з Падляшша, запрашае бежанцаў з Усходу прыняць удзел у выбарчым роліку. Журналістка Марта вельмі хоча дапамагчы ёй, але не ведае, як за гэта ўзяцца. Бачачы гэта, тэлевізійны аператар пачынае ўсё больш уцягвацца ў запіс роліка. Гэта запускае ланцужок нечаканых падзей, якія прымушаюць герояў сутыкнуцца з забытымі і неадпрацаванымі тэмамі, звязанымі з польска-беларускай гісторыяй.
Пастаноўка ідзе з тытрамі на беларускай мове.
Вы яшчэ можаце паспець набыць квіткі ў Варшаўскі Teatr Dramatyczny im. Gustawa Holoubka на 26-е ці 28-е верасня.