Труна з ягоным прахам вярнулася ў Польшчу праз 61 год пасля смерці.

Удзельніка польска-савецкай вайны, афіцэра разведкі, салдата Арміі Краёвай, шпіёна, кантрабандыста, аўтара культавых твораў перпахавалі сёння на вайсковых могілках на на Павонзках у Варшаве.

Пясецкі нарадзіўся ў Ляхавічах на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а памёр у эміграцыі ў 1964 годзе і быў пахаваны ў Вялікабрытаніі.

Найбольш вядомым творам пісьменніка з’яўляецца раман “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”, які быў перакладзены на 16 моваў, у тым ліку беларускую.