«„Wood Wood Wood — Nothing’s Ever Good“ уяўляе дрэвы Белавежскай пушчы, размешчанай на мяжы Польшчы і Беларусі, як фанаграфічныя пласцінкі — архіў прыгнечаных гісторый. Пад рамантычным вобразам лясной ідыліі хаваецца злавесны падтэкст», — гаворыцца ў апісанні перфоманса Крысціяны Хубер.

Над тэкстам пастаноўкі працавала ў тым ліку беларуская пісьменніца Таццяна Заміроўская.

Убачыць пастаноўку можна 14 лістапада а 19:00 у Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN (Mordechaja Anielewicza 6). Уваход вольны!